7 траўня 2024, aўторак, 20:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ААН абяцае перамагчы Эбалу ў 2015 годзе

1
ААН абяцае перамагчы Эбалу ў 2015 годзе

Свет «вядзе эпічную бітву» з Эбалай, эпідэмія забрала ўжо амаль 8 тысяч жыццяў.

Успышку ліхаманкі Эбала ўдасца спыніць у 2015 годзе, заявіў кіраўнік місіі ААН у барацьбе з Эбалай, паведамляе BBC.

Аднак Тоні Бэнберы, які пакідае гэты пост, папярэдзіў на прэс-канферэнцыі ў Гане, што пакуль сусветная супольнасць недастаткова зрабіла для таго, каб спыніць цяперашнюю эпідэмію.

Паводле слоў Бэнберы, свет «вядзе эпічную бітву» з Эбалай, і да перамогі яшчэ далёка.

Эпідэмія Эбалы панесла ўжо амаль 8 тысяч жыццяў, у асноўным у Сьера-Леонэ, Ліберыі і Гвінеі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках