7 траўня 2024, aўторак, 11:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр фінансаў Польшчы: Мы пакуль не гатовыя перайсці на еўра

8
Міністр фінансаў Польшчы: Мы пакуль не гатовыя перайсці на еўра

Тым не менш, паводле слоў Матэўша Шчурэка, аб гэтым пытанні ў Польшчы вядзецца шырокая грамадская дыскусія.

«Польшча яшчэ не гатовая расстацца са сваёй нацыянальнай валютай і перайсці на еўра», - заявіў міністр фінансаў Польшчы Матэўш Шчурэк.

1 студзеня ў еўразону далучылася Літва, аднак Польшчы на дадзеным этапе гэта нявыгадна. Тым не менш, як падкрэсліў міністр, работа над планам пераходу на еўравалюту ў Польшчы вядзецца, вакол гэтага пытання праходзіць шырокая грамадская дыскусія, паведамляе Polskie Radio.

«Мы не ўцякаем ад гэтай тэмы, не робім выгляд, што нас гэтыя выклікі не датычацца. Да таго, як мы назавем дату пераходу на еўра, сітуацыя ў зоне еўра павінная стабілізавацца, Польшча павінная добра да гэтага падрыхтавацца», - заявіў Матэўш Шчурэк.

Нагадаем, Літва стала 19 краінай ЕЗ, якая прыняла адзіную еўрапейскую валюту.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках