19 траўня 2024, Нядзеля, 10:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы высветлілі, што кафеін стымулюе любоў да жыцця

5
Навукоўцы высветлілі, што кафеін стымулюе любоў да жыцця

Каваманы менш схільныя да самагубства, чым тыя, хто каву не п'е.

Пра гэта сведчаць вынікі маштабнага даследавання навукоўцаў з Гарвардскай школы здароўя, піша The Times of India.

У даследаванні, якое доўжылася 16 гадоў, узялі ўдзел больш за 200 тысяч чалавек. Спецыялісты параўноўвалі рызыку суіцыду сярод дарослых, якія выпівалі па 2-4 кубкі кавы ў дзень, і людзей, якія наогул не ўжывалі гэты напой або якія пілі каву без кафеіну.

Вынікі даследавання паказалі, што рызыка самагубства сярод людзей, якія выпівалі кожны дзень па 2-4 кубкі кавы, была зніжаная на 50% у параўнанні з тымі, хто каву не любіць ці па розных прычынах вымушаны піць каву без кафеіну, піша news-smi.ru.

Адзначым, што раней каву з кафеінам ужо звязвалі з паніжанай рызыкай дэпрэсіі сярод жанчын. У выніку даследавання, якое гарвардскія навукоўцы правялі ў 2011 годзе, выявілася, што каваманкі на 15% менш схільныя да дэпрэсіі і стрэсаў у параўнанні з жанчынамі, якія не ўжываюць кавы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках