17 траўня 2024, Пятніца, 8:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўстанцы захапілі палац прэзідэнта Емена ў Сане

Паўстанцы захапілі палац прэзідэнта Емена ў Сане

У сталіцы Емена - Сане - узброеныя шыіцкія баевікі-хуці захапілі прэзідэнцкі палац.

Пра гэта паведамляе Lenta.ru са спасылкай на Reuters.

Раніцай 19 студзеня каля прэзідэнцкага палаца пачаўся бой паміж вайсковымі падраздзяленнямі і шыіцкімі паўстанцамі. Паводле відавочцаў, тыя, што ваявалі, ужывалі буйнакаліберныя кулямёты і мінамёты.

Раней баевікі абстралялі картэж прэм'ер-міністра краіны Халеда Махфуз Бахаха, нягледзячы на дасягнутае замірэнне паміж урадавымі войскамі і шыіцкімі паўстанцамі.

17 студзеня хуці выкралі кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Емена Ахмеда Авада бэн Мубарака, які павінен быў падаць кіраўніку дзяржавы праект новай Канстытуцыі.

Хуці - атрады шыіцкіх баевікоў, якія ваююць супраць урада Емена. Улады краіны заяўляюць, што іх падтрымлівае Іран, самі хуці гэта адмаўляюць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках