6 траўня 2024, панядзелак, 15:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кэры і Лаўроў абмеркавалі сітуацыю ў Сірыі і Украіне

Кэры і Лаўроў абмеркавалі сітуацыю ў Сірыі і Украіне

Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў абмеркаваў з дзяржсакратаром ЗША Джонам Кэры неабходнасць больш хуткага перамір'я ў Данбасе.

Аб гэтым паведамляецца на старонцы расейскага дыпведамства ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Пры абмеркаванні ўкраінскай праблематыкі міністр падкрэсліў неабходнасць больш хуткага спынення агню і пачатку адводу цяжкага ўзбраення канфліктуючых бакоў ад лініі судакранання ў адпаведнасці з менскімі дамоўленасцямі», - гаворыцца ў паведамленні.

Сяргей Лаўроў праінфармаваў Джона Кэры пра змест паслання прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна на імя прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі ад 15 студзеня. Кіраўнік МЗС Расеі таксама акцэнтаваў настойлівую неабходнасць садзейнічання ўсімі зацікаўленымі бакамі пошуку шляхоў палітычнага ўрэгулявання сірыйскага крызісу.

У сваю чаргу Кэры пацвердзіў падтрымку Вашынгтонам маючай адбыцца ў канцы студзеня ў Маскве сустрэчы прадстаўнікоў сірыйскага ўрада і розных апазіцыйных груп.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках