6 траўня 2024, панядзелак, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Colliers: Беларускі рубель не падыходзіць для рынку нерухомасці

5
Colliers: Беларускі рубель не падыходзіць для рынку нерухомасці

Выкарыстанне ставак у беларускіх рублях істотна ўскладняе, калі не зводзіць канчаткова фінансавае мадэляванне ў дачыненні да праектаў нерухомасці.

Перавод камерцыйнай нерухомасці з даляравай (еўра) рэальнасці ў беларускія рублі праз непрадказальнасць курсу апошняга прывядзе да таго, што ў Беларусі замест дарагіх гатэляў і бізнэс-цэнтраў будуць будавацца толькі асфальтаваныя пляцоўкі пад стаянкі і рынкі і шапікі.

Такое меркаванне выказалі эксперты аператара на рынку нерухомасці Colliers International, піша АФН.

«Выкарыстанне ставак у беларускіх рублях істотна ўскладняе, калі не зводзіць канчаткова фінансавае мадэляванне ў дачыненні да праектаў нерухомасці. Праекты ў сферы камерцыйнай нерухомасці маюць тэрміны акупнасці, як правіла, 8-13 гадоў. Гэта азначае, што з улікам часу на ўзвядзенне і запуск аб'екта, інвестару варта скласці прагноз, па меншай меры, на 10-15 гадоў. Пры гэтым складана змадэляваць інфляцыю, змяненне ставак арэнды ў рублях нават на 1-3 гады, для перспектывы 10-15 гадоў падобныя прагнозы пазбаўленыя сэнсу як вельмі ненадзейныя. Гэта значыць, інвестары будуць пазбаўленыя магчымасці ацаніць перспектывы доўгатэрміновых інвестыцый у Беларусь», - гаворыцца ў каментары кампаніі.

Акрамя таго, Colliers мяркуе, што пры пераходзе на рублі ў арэндных стасунках дамовы арэнды будуць заключацца «пераважна на кароткія тэрміны з прычыны неабароненасці ставак ад інфляцыі і неабходнасці іх рэгулярнай індэксацыі».

Перавод камерцыйнай нерухомасці на рублёвыя рэйкі ў адсутнасць стабільнасці нацвалюты абернецца крахам рынку нерухомасці ў ягонай цывілізаванай форме.

«Прыярытэт будуць мець танныя праекты са звышхуткім тэрмінамі акупнасці ў 1-3 гады: рынкі (асфальтаваныя пляцоўкі), кіёскі і іншае», - падкрэсліваецца ў каментары.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках