6 траўня 2024, панядзелак, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзень музейнага сэлфі ўпершыню пройдзе ў Беларусі

Дзень музейнага сэлфі ўпершыню пройдзе ў Беларусі

Сёлета акцыя пройдзе і ў Беларусі - да яе далучыцца Мемарыяльны музей-майстэрня З.І. Азгура.

Летась Міжнародны музейны праект Culture Themes прапанаваў інтэрнэт-карыстальнікам зладзіць флэш-моб - выкласці ў сацыяльныя сеткі свае сэлфі на фоне музейных экспанатаў.

22 студзеня 2014 г. Culture Themes, узброенныя лозунгам Нацыянальнага музея ў Кабуле «Нацыя жыве, пакуль жыве культура», заклікаў наведвальнікаў музеяў ва ўсім свеце рабіць сэлфі і выкладваць іх у сетку з хэштэгам #MuseumSelfie. Тады да акцыі далучылася вялікая колькасць музеяў, паведамляе tut.by.

Сёлета акцыя пройдзе і ў Беларусі - да яе далучыцца Мемарыяльны музей-майстэрня З.І. Азгура. Зрабіць сэлфі на фоне музейных экспанатаў і выкласці яго ў сетку з хэштэгам #MuseumSelfie там можна будзе 22 студзеня з 10:00 да 20:00.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках