6 траўня 2024, панядзелак, 22:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акупанты наважылі забраць у Ахметава «Крымэнэрга»

6
Акупанты наважылі забраць у Ахметава «Крымэнэрга»

Самаабвешчаныя ўлады акупаванай Расеяй паўвыспы прынялі пастанову аб «нацыяналізацыі» ДТЭК «Крымэнэрга».

Кампанія належыць украінскаму бізнэсоўцу Рынату Ахметаву, піша ТАСС.

ДТЭК «Крымэнэрга» з'яўляецца адным з найбуйнейшых энэргетычных прадпрыемстваў Крыму. Асноўная задача кампаніі - забеспячэнне спажыўцоў электраэнэргіяй. Плошча рэгіёну, які абслугоўваецца - 27 тысяч квадратных кіламетраў.

Пасля збояў у энэргазабеспячэнні паўвыспы ў канцы снежні 2014 галоўны сепаратыст Крыму Сяргей Аксёнаў паабяцаў прыняць «арганізацыйныя меры» ў дачыненні да службовых асоб ПАО ДТЭК «Крымэнэрга».

ДТЭК - найбуйнейшая энэргетычная кампанія Украіны. Здабыча электраэнэргіі генеруючымі прадпрыемствамі ДТЭК у 2013 годзе склала 53 млрд квтч, перадача электраэнэргіі па сетках – 56,9 млрд квтч, здабыча вугалю прадпрыемствамі – 41,4 млн тон, аб'ём узбагачэння вугалю – 29,3 млн тон. ДТЭК экспартуе электраэнэргію ў 4 краіны, вугальную прадукцыю - у 31 краіну свету.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках