6 траўня 2024, панядзелак, 14:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыватны бровар заплаціў падаткаў больш за гігантаў прамысловасці

6
Прыватны бровар заплаціў падаткаў больш за гігантаў прамысловасці

Кампанія «Бровары Хайнэкен» стала лідарам у выплаце падаткаў у Магілёўскай вобласці, пакінуўшы ззаду гіганты прамысловасці.

У бюджэт Магілёўскай вобласці паводле вынікаў 2014 паступіла Br9644,6 млрд. Падаткаў і непадатковых плацяжоў, з іх у мясцовы бюджэт - Br 8 350,0 млрд, У рэспубліканскі - Br1 294,6 млрд.

У параўнанні з мінулым годам даходы бюджэту павялічыліся на 17,3%, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.

Найбольшыя сумы паступілі з падаходнага падатку Br 2 849,7 млрд (29,5%) і падатку на даданую вартасць Br1 477,2 млрд (15,3%), найменшыя -з падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання Br307,1 млрд. (3,2%).

«Больш за 20% агульных паступленняў у кансалідаваны бюджэт вобласці сфармавалі 10 прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці, - распавялі ў прэс-цэнтры. - У дзясятку лідараў увайшлі ЗЗАТ «Бровары Хайнэкен» (4,9% у агульных паступленнях у вобласці), ААТ «Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод» (4,9%), РУП «Магілёўэнэрга» (4,2%), ААТ «Магілёўхімвалакно» (2,4%), РУП «Магілёўаблгаз» (1,1%), РДУП «Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт» (1,1%), Магілёўскі філіял РУП «Белтэлекам» (1,1%), ЗАТ «Завод палімерных труб» (1,0%), Філіял ТАА «Еўрагандаль» у г. Магілёве (0,8%), ААТ «Беларускі цэментны завод» (0,8%). Гэтымі прадпрыемствамі пералічана ў бюджэт Br2 159,0 млрд», - паведамляе сайт Магілёўаблвыканкаму.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках