6 траўня 2024, панядзелак, 20:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РНБА: Пад Луганскам - мноства «зялёных чалавечкаў» з Расеі

9
РНБА: Пад Луганскам - мноства «зялёных чалавечкаў» з Расеі

Кантынгент расейскага войска ў Данецкай і Луганскай абласцях павялічваецца.

Пра гэта паведаміў спікер антытэрарыстычнай аперацыі Андрэй Лысенка на брыфінгу ў сераду ў Кіеве, паведамляе gazeta.ua.

«Праз панесеныя страты ў тэхніцы і жывой сіле расейскі бок правёў нарошчванне сіл акупацыйнага кантынгенту ўзброеных сіл РФ. Прынамсі, у раёне Луганску зафіксаванае з'яўленне значнай колькасці расейскіх вайскоўцаў без апазнавальных знакаў. У горадзе Краснадон з'явілася амаль 60 танкаў, больш за 50 БТР і БМП, а таксама каля 100 машын «Тыгр», - паведаміў ён.

Лысенка таксама падкрэсліў, што ў Горлаўцы адбываецца замена баевікоў «ДНР» на падраздзяленні расейскага войска, а ў раёне Шахцёрска і Тарэза засяроджана каля 100 танкаў.

«Усё гэта сведчыць пра грубае парушэнне расейскім бокам Менскіх дамоўленасцей і працягу ваеннай агрэсіі супраць Украіны», - падкрэсліў спікер.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках