6 траўня 2024, панядзелак, 19:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падатак на «дармаедаў» будзе

137
Падатак на «дармаедаў» будзе

МПЗ пацвярджае планы зрабіць больш жорсткай адказнасць за сыход ад падаткаў.

Міністэрства падаткаў і збораў пацвярджае намеры беларускіх уладаў абавязаць працаздольных, але непрацуючых грамадзян выплачваць збор у бюджэт і выступае за ўзмацненне жорсткасці адказнасці за ўхіленне ад выплаты падаткаў, піша «Інтэрфакс».

«Сур'ёзна абмяркоўваецца пытанне аб прыцягненні кожнага працаздольнага жыхара краіны да ўдзелу ў фарміраванні даходнай часткі бюджэту, выплаце падаткаў. Хутчэй за ўсё, будзе ўведзеная норма, якая абавяжа цяпер непрацуючых грамадзян працаздольнага ўзросту, за выключэннем пэўных катэгорый, выплачваць пэўную суму ў бюджэт», - заявіла начальніца інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў Гарадзенскай вобласці Лідзія Сямашка на прэс-канферэнцыі.

Яна адзначыла, што ў многіх краінах за ўхіленне ад выплаты падаткаў прадугледжана крымінальная адказнасць. «У нас пакуль мякка абыходзяцца з незаконапаслухмянымі падаткаплацельшчыкамі, нормы адказнасці часцяком не палохаюць тых, хто ўхіляецца ад службы. Са свайго боку мы выступаем за ўзмацненне жорсткасці адказнасці за падатковыя хітрыкі», - сказала Сямашка.

З яе слоў, падатковыя органы Беларусі ўжо цяпер працуюць над выяўленнем асоб, якія ўхіляюцца ад выплаты падаткаў.

«Ёсць асобы, якія будуюць дарагое жыллё, купляюць дарагія аўтамабілі, ездзяць за мяжу, маюць высокія даходы, але афіцыйна пры гэтым нідзе не працуюць», - заўважыла начальніца рэгіянальнай ІМПЗ.

Так, у 2014 годзе падатковыя органы Гарадзенскай вобласці праверылі і прыцягнулі да падаткаабкладання больш за 2 тысячы фізічных асоб, было даналічана да выплаты падаткаў на Br5,8 млрд.

У якасці аднаго з кірункаў барацьбы з дармаедамі Сямашка назвала выяўленне фактаў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. За 2014 у рэгіёне было выяўлена 534 такіх фактаў.

Сярод найбольш частых спосабаў ухілення грамадзян ад выплаты падаткаў нелегальныя пасажырскія перавозкі, здача ў наём жылых памяшканняў, удакладніла яна.

Сямашка таксама паведаміла, што застаецца актуальнай тэма барацьбы з заробкамі ў канвертах. «За 2014 у рэгіёне выяўлена больш за 30 арганізацый, якія не адзначалі у бухгалтэрыі адпаведныя выплаты і афіцыйна выплачвалі зарплату ніжэй за пражытачны мінімум. Як правіла, такія факты спалучаныя з утойваннем даходаў і заслугоўваюць самага ўважлівага вывучэння», - сказала кіраўніца ІМПЗ.

Нагадаем, праектам дэкрэта аб стымуляванні занятасці прапануецца абавязаць працаздольных грамадзян, якія не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржаўных расходаў, выплачваць аднаразовы збор. Непрацуючыя беларусы павінны будуць выплаціць $250 у год - інакш адміністрацыйная адказнасць.

Напісаць каментар 137

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках