6 траўня 2024, панядзелак, 20:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталіца Йемена захопленая паўстанцамі

2
Сталіца Йемена захопленая паўстанцамі

Йеменскія паўстанцы выступаюць супраць праекта новай канстытуцыі.

У Йемене шыіцкія паўстанцы-хуці ўзялі пад кантроль прэзідэнцкі палац і практычна цалкам кантралююць Йеменскую сталіцу Сану.

Пра гэта паведамляе LB.ua са спасылкай на Euronews.

Прэзідэнт Йемена Абд рабі Мансур Аль-Хадзі, паводле розных звестак, зараз альбо знаходзіцца ў сваім доме ў Сане, альбо з'ехаў у Адэн - найбуйнейшы горад і былую сталіцу дзяржавы.

У Адэне, між тым, прыпыненыя ўсе сухапутныя, марскія і авіяцыйныя зносіны, адзначае агенцтва Reuters.

Тым часам самі паўстанцы заяўляюць, што яны не хочуць звяржэння прэзідэнта, аднак "гатовыя дзейнічаць", калі ён адмовіцца пашырыць правы хуці.

Паўстанцы ўстанавілі частковы кантроль над Санай і яе наваколлем яшчэ ўвосень 2014 года. Яны абвінавачваюць улады Йемена ў невыкананні дамоўленасцей, дасягнутых год таму. У прыватнасці, паўстанцам не падабаецца праект новай канстытуцыі, паводле якой краіна павінная стаць федэрацыяй.

У ААН асцерагаюцца, што ў Йемене фактычна адбываецца дзяржаўны пераварот. Рада Бяспекі заклікала бакі вырашыць свае рознагалоссі шляхам дыялогу, не звяртаючыся да насілля.

Йемен не выходзіць з глыбокага палітычнага крызісу з 2011 года, калі ў краіне адбылася змена ўлады. Нягледзячы на меры, што прымаюцца ўладамі, на поўдні краіны не спыняюцца тэракты баевікоў арганізацыі "Аль-Каіда". Шыіцкі паўстанцкі рух "Ансар Ала" арганізаваў у шэрагу рэгіёнаў краіны масавыя акцыі пратэсту, якія могуць быць справакаваныя пастановай урада аб скарачэнні субсідый на нафтапрадукты і наступным рэзкім ростам коштаў на паліва.

У знак нязгоды з дзеяннямі цэнтральных уладаў у Сане баевікі руху "Аль-Хусі" 18 студзеня выкралі кіраўніка прэзідэнцкай канцылярыі. У выніку жорсткіх баёў 19 студзеня паміж хусітамі і супрацоўнікамі службы аховы йеменскага прэзідэнта, паводле наяўных звестак, загінулі дзевяць чалавек, звыш за 60 атрымалі раны. Нягледзячы на спробы дасягнуць дамоўленасцей аб спыненні агню, цалкам спыніць узброеную канфрантацыю не ўдаецца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках