6 траўня 2024, панядзелак, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На аўкцыёне ўпершыню прадалі рэкламныя месцы ў метро

10
На аўкцыёне ўпершыню прадалі рэкламныя месцы ў метро

У Менску 20 студзеня адбыўся першы аўкцыён продажу рэкламных месцаў на сценах у пераходах станцый метро.

Начальнік упраўлення гандлю і паслуг Менгарвыканкама Ніна Емяльянава распавяла БелаПАН, што было прададзена 18 месцаў для рэкламы ў пераходзе станцыі «Малінаўка».

«Раней такія аўкцыёны не праводзіліся, і на першым аўкцыёне было выручана 270 млн. рублёў. Цэны падняліся ў 50-60 раз ад першапачатковай - менш за 1 млн. Самы дарагі лот - 69 млн. рублёў», - сказала Емяльянава.

Паводле яе слоў, «інтарэс у прадпрымальнікаў ёсць». «Мы арганізавалі аўкцыён таму, што, калі звярнуліся прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы за арэндай такіх месцаў, быў вельмі вялікі попыт - да 10 на адно месца. Таму і было прынятае рашэнне Менгарвыканкама аб правядзенні аўкцыёну. Выстаўлялася 23 месцы, прададзена 18. Праз месяц мы правядзем яшчэ адзін аўкцыён. Думаем яшчэ больш зарабіць грошай у бюджэт Менска», - адзначыла начальнік упраўлення.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках