7 траўня 2024, aўторак, 0:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Танкі Т-80БВ з Беларусі знішчаныя ў Йемене

23

Некалькіх беларускіх танкаў Т-80 БВ страчаныя ў баях з паўстанцамі ў Йемене.

Партал vestnik-rm.ru паведамляе пра страту некалькіх беларускіх танкаў Т-80 БВ у баях з паўстанцамі ў Йемене. Так, адзін танк быў захоплены баевікамі групоўкі "Ансар Алах", іншы быў імі знішчаны.

Падчас баёў 19-20 студзеня баевікі руху "Ансар Алах", які кантралюе захад і поўнач краіны, а таксама большую частку сталіцы, захапілі прэзідэнцкі палац, казармы прэзідэнцкіх гвардзейцаў, а таксама будынак урадавага інфармацыйнага агенцтва.

66 танкаў Т-80БВ рыхтаваліся на экспарт на 140-м танкарамонтным заводзе, а аднаўленне газатурбінных рухавікоў праводзілася ў Харкаве. Удзел Т-80БВ у баях на тэрыторыі Йемена стаў першым выпадкам, калі машыны дадзенай мадэлі ваявалі за межамі Расеі. Раней іх выкарыстоўвалі толькі на Паўночным Каўказе.

Пасля распаду СССР беларускія вайскоўцы атрымалі 92 Т-80БВ. Аднак асноўнай баявой машынай стаў Т-72Б, таму рэактыўныя танкі вырашылі прадаць за мяжу.

Раней вайсковыя эксперты меркавалі, што невысокі ўзровень падрыхтоўкі Йеменскіх танкістаў можа стаць прычынай страт бронетэхнікі, што ў канчатковым выніку і адбылося.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках