2 траўня 2024, Чацвер, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску будуць судзіць удзельнікаў пікету ў падтрымку Charlie Hebdo

13

Яны стаялі каля французскай амбасады з плакатамі «Je suis Charlie».

У Менску адбудзецца суд над удзельнікамі пікету ў падтрымку Charlie Hebdo.

Пра гэта напісаў у «Фэйсбуку» адзін з удзельнікаў акцыі, старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

«За што? За салідарнасць з мільёнамі, якія выйшлі на вуліцы французскіх гарадоў 11 студзеня. За 30 хвілін чакання, што вось-вось рыпнуць тармазамі «уазік», за плакат «JE SUIS CHARLIE» каля пасольства Францыі ў Менску. За неабыякавасць! За самапавагу!

Баязлівыя і крывадушныя, яны не кранулі нас у той дзень. Вычакалі, прыхаваліся, і калі на парыжскі Марш адзінства напластавалася шмат-шмат падзей, яны выпаўзлі, як пацукі са склепа. І пляваць ім на забітых журналістаў, на расстраляных ва ўпор паліцэйскіх. Для іх галоўнае, каб у наступны раз не выйшлі, і не чацвёра, а чатырыста. Потым могуць і 400, але ўжо тысяч. А тады з'яўляецца рэальнае права выбару. І ў суддзі-баязліўца, і ў амапаўца, які не моцна думае», - напісаў ён.

Акцыя прайшла 11 студзеня ў Менску ў знак салідарнасці з забітымі ў Парыжы журналістамі 7 студзеня і Маршам адзінства, які прайшоў у сталіцы Францыі 11 студзеня.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках