2 траўня 2024, Чацвер, 11:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы давялі, што вячэра пры свечках карысная для здароўя

4
Навукоўцы давялі, што вячэра пры свечках карысная для здароўя

Цікавае адкрыццё зрабілі навукоўцы са Швецыі.

Яны даказалі, што рамантычная вячэра пры свечках можа станоўча адбіцца на здароўі сэрца, піша direct-press.ru.

Эксперты правялі кантроль сэрцабіцця ў 13 добраахвотнікаў падчас рамантычнай вячэры. У паловы з іх на сталах стаялі свечкі, астатнія вячэралі пры звычайным асвятленні.

У падыспытных з першай групы навукоўцы адзначылі нармалізацыю рытму сардэчных скарачэнняў. У астатніх ніякіх зменаў заўважана не было. Гэта азначала, што станоўча на працу сэрца ўплываў дым, які ідзе ад запаленых свечак.

Дадатковыя даследаванні паказалі, што ў свячным дыме ўтрымліваюцца натрый і калій, якія станоўча адбіваюцца на працы сэрца.

Праўда, навукоўцы дадалі, што карыснымі можна ўважаць толькі натуральныя васковыя свечкі. Араматызаваныя і каляровыя свечкі могуць нашкодзіць здароўю.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках