2 траўня 2024, Чацвер, 16:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны Украіны: Баі за аэрапорт прадаўжаюцца

19
Мінабароны Украіны: Баі за аэрапорт прадаўжаюцца

Баі за аэрапорт Данецка прадаўжаюцца, частка ягоных будынкаў і тэрыторый застаецца пад кантролем ўкраінскіх войскаў.

Пра гэта паведамляе Мінабароны Украіны, піша gordonua.com.

«На 9.00 раніцы 22 студзеня баі вакол аэрапорта прадаўжаюцца», - запэўніваюць там.

У Мінабароны тлумачаць, што напярэдадні «20 ваеннаслужачых Узброеных сіл Украіны выйшлі з баямі з тэрыторыі тэрміналаў, паколькі іх пазіцыі былі разбураныя і прастрэльваліся прамой наводкай». 16 вайскоўцаў атрымалі раненні і трапілі ў палон.

Напярэдадні спецпалка «Азоў» заявіў, што ўкраінскія вайскоўцы, якія баранілі данецкі аэрапорт, вымушаныя былі яго здаць баявікам пасля 242 дзён абароны. Падчас бітваў за данецкі аэрапорт цалкам разбураныя ўсе будынкі, абодва тэрміналы і вежа кіравання.

Фота: nikvesti.com

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках