2 траўня 2024, Чацвер, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нармандская чацвёрка» дамовілася аб адводзе артылерыі ў Данбасе

10
«Нармандская чацвёрка» дамовілася аб адводзе артылерыі ў Данбасе

Кіраўнікі МЗС «нармандскай чацвёркі», што збіраліся ў сераду ў Берліне, дамовіліся аб адводзе цяжкага ўзбраення ад лініі судакранання ў Данбасе.

За аснову пастаноўлена ўзяць лінію, узгодненую ў менскіх дамоўленасцях. Ад прагрэсу ва ўкраінскім пытанні будзе залежыць саміт у «нармандскім фармаце» ў Астане, адзначаюць удзельнікі сустрэчы Сяргей Лаўроў, Франк-Вальтэр Штайнмаер, Павел Клімкін, Ларан Фабіус падчас сустрэчы ў Берліне, паведамляе РБК.

«Самая галоўная пастанова, якая сёння была прынятая і адлюстраваная ў сумеснай заяве, ухваленая па выніках гэтай сустрэчы, - гэта моцная падтрымка задачы тэрміновага адводу цяжкага ўзбраення ад лініі судакранання, якая зафіксаваная ў менскіх дамоўленасцях, у прыватнасці ў Менскім мемарандуме ад 19 верасня», - заявіў Лаўроў.

Міністр растлумачыў, што «рэкамендацыі на гэты конт сфармуляваныя дадаткова», піша «Інтэрфакс».

«Мы дамовіліся, што прадстаўнікі міністэрстваў замежных спраў чатырох краін працягнуць кантакты і будуць адсочваць выкананне таго, пра што сёння дамовіліся», - дадаў ён. Лаўроў ахарактарызаваў мінулую сустрэчу як «вельмі карысную». Ён дадаў, што падчас перагавораў абмяркоўвалася таксама перспектыва правядзення саміту ў «нармандскім фармаце».

«Наш агульны вывад - што калі будзе прагрэс у спыненні сутыкненняў, у спыненні агню, у спыненні абстрэлаў населеных пунктаў, ад якіх пакутуюць мірныя грамадзяне, перш за ўсё Данецка, і іншых гарадоў гэтага рэгіёну, калі будзе прагрэс у адводзе цяжкага узбраення, то саміт у Астане цалкам будзе запатрабаваны», - сказаў ён.

Падводзячы вынікі праведзенай сустрэчы, кіраўнік МЗС Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер таксама заўважыў, што падчас перагавораў былі дасягнутыя «прыкметныя поспехі». У прыватнасці, ён паведаміў, што ўдзельнікі сустрэчы прыйшлі да пагаднення аб лініі размежавання паміж Кіевам і кантраляванымі апалчэнцамі тэрыторыямі, ад якой павінна быць адведзенае цяжкае ўзбраенне, паведамляе Reuters.

Штайнмаер дадаў, што міністры замежных спраў «нармандскай чацвёркі» дамовіліся таксама аб больш хуткім правядзенні кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Украіне.

«Калі будзе рэалізаванае тое, пра што мы сёння дамовіліся, мы наблізімся да саміту ў Астане», - прыводзіць словы Штайнмаера афіцыйны Twitter МЗС Нямеччыны.

Сустрэча ў Берліне на ўзроўні міністраў замежных спраў чатырох краіны - Расеі, Украіны, Нямеччыны і Францыі - ужо другі этап у перамовах так званай нармандскага чацвёркі. Раней сустрэча праходзіла на ўзроўні палітдырактароў замежнапалітычных ведамстваў гэтых краін. Наступным этапам павінны стаць перамовы ў «нармандскім фармаце» на ўзроўні лідэраў краін. Сустрэча, як чакаецца, пройдзе ў Астане. Дата яе пакуль не вызначаная. Аб абмеркаванні ўкраінскага пытання ў «нармандскім фармаце» лідэры Расеі, Украіны, Нямеччыны і Францыі дамовіліся яшчэ ў снежні мінулага года падчас тэлефонных перамоваў.

Фота: AP

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках