2 траўня 2024, Чацвер, 10:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Украіна застанецца ўнітарнай дзяржавай

7

Прэзідэнт Украіны адхіліў чарговыя патрабаванні Масквы аб «федэралізацыі».

Пётр Парашэнка запісаў відэазварот, у якім павіншаваў жыхароў з Днём саборнасці, піша «Карэспандэнт».

Ён падкрэсліў, што ў гэтым годзе Украіна адзіная як ніколі. Пётр Парашэнка распавёў, што цяпер нішто не можа перашкодзіць адзінству ўкраінцаў, нягледзячы на тое, што яны могуць прытрымлівацца розных поглядаў.

«Мы праводзім вельмі ўзважаную гуманітарную палітыку. Вядома, ёсць прынцыповыя рэчы, якія не могуць быць прадметам для кампрамісу. Першае: Украіна не будзе федэратыўнай, а застанецца ўнітарнай дзяржавай. Другое: еўрапейскі выбар не падлягае дыскусіі. Трэцяе: адзінай дзяржаўнай мовай ёсць і будзе ўкраінская», - дадаў прэзідэнт Украіны.

Нагадаем, Дзень саборнасці святкуецца ў суседняй краіне 22 студзеня.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках