2 траўня 2024, Чацвер, 5:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі правялі «парад палонных» у Данецку

53

Калону вайскоўцаў суправаджалі ўзброеныя найміты.

У Данецку, дзе сёння баевікі абстралялі прыпынак і забілі васьмярых мірных людзей, «ДНРаўцы» зладзілі «парад» палонных вайскоўцаў. Зладзіць «спектакль» з украінскімі байцамі наважыў верхавод «ДНР» Аляксандр Захарчанка. Раней ён адмовіўся ад абмену палоннымі, паведамляе ТСН.

Фотаздымкі з «параду» з'явіліся ў сацыяльных сетках. На фота бачна, што сілавікоў атачылі людзі з камерамі і ўзброеныя баевікі.

Як паведамлялася раней, летам баевікі ўжо ладзілі «парад палонных» у Данецку. Ён абурыў увесь свет, акрамя Расеі.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках