2 траўня 2024, Чацвер, 3:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь пастаўляе ў РФ прадукты з падробленымі сертыфікатамі

7
Беларусь пастаўляе ў РФ прадукты з падробленымі сертыфікатамі

Рассельгаснагляд праверыў 36 фітасанітарных сертыфікатаў на пастаўку ў РФ гародніны і садавіны з Туніса праз Беларусь.

29 з іх былі падробленымі, з імі ўвозілася забароненая прадукцыя з ЕЗ, паведаміў "Інтерфаксу" намеснік начальніка аддзела знешніх сувязей Рассельгаснагляду Сяргей Патапаў, які вярнуўся з Туніса.

"Туніскі бок да падробкі ніякага дачынення не мае, гэтыя факты для яго сталі непрыемнай нечаканасцю", - сказаў ён.

Паводле ягоных слоў, прадстаўнікі генеральнай дырэкцыі абароны і якасці сельгаспрадукцыі Туніса былі вельмі занепакоеныя фактамі, якія адкрыліся, і аказалі неабходную дапамогу ў праверцы сертыфікатаў на сапраўднасць. "Яны запэўнілі, што настроеныя на сумленны гандаль з Расеяй, паколькі бачаць у расейскім рынку вялікі патэнцыял", - сказаў ён.

Як паведаміў Патапаў, фальсіфікатары выкарыстоўвалі адзін механізм - грузаадпраўшчыкам у дакументах значылася няісная кампанія, назва якой складалася з назваў двух дзейных кампаній, якія былі "на слыху". "Праверыць, ці існуе такая кампанія або не, не складае вялікай працы", - сказаў ён, адзначыўшы, што ў астатніх пунктах сертыфікатаў выкарыстоўваліся звесткі, якія звычайна фігуруюць у рэальных дакументах.

Як заявіў кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт, спецыялісты службы цяпер будуць правяраць усе туніскія сертыфікаты. "У нас са спецыялістамі Туніса наладжаная простая сувязь, такая ж сувязь павінная быць і ў нашых беларускіх калег, якія адказваюць за знешнюю мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза", - сказаў ён.

Прычыну паставак забароненай прадукцыі з падробленымі сертыфікатамі праз Беларусь. Данкверт бачыць у тым, што беларуская сістэма кантролю не эквівалентная расейскай. "Яна менш працаздольная", - удакладніў ён.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках