2 траўня 2024, Чацвер, 13:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі пакаралі лекара, які фатаграфаваў органы пацыентаў падчас аперацыі

21

Медык прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

Пракуратура Гомельскай вобласці правяла праверку факту размяшчэння ў інтэрнэце мясцовым лекарам здымка, зробленага падчас аперацыі, паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси».

Выяўлена, што лекар анестэзіёлаг-рэаніматолаг адной з устаноў аховы здароўя вобласці яшчэ ў снежні 2012 года на сваёй старонцы ў сацсетцы «Вконтакте» размясціў фатаграфію сэрца чалавека ў працэсе аперацыі ў ягонай трансплантацыі, суправадзіўшы здымак пытаннем: "...які орган на фатаграфіі?»

У пракуратуры адзначаюць, што фатаграфія і каментар да яе выклікаў абурэнне карыстальнікаў інтэрнэту.

- У адпаведнасці з артыкулам 51 Закона «Аб ахове здароўя» медыцынскія і фармацэўтычныя работнiкi абавязаныя захоўваць медычную таямніцу, паважліва і гуманна ставіцца да пацыентаў, выконваць іх правы, прынцыпы медыцынскай этыкі і дэанталогіі, - каментуюць у пракуратуры. - Сваімі дзеяннямі медработнік дапусціў непавагу да этычных нормаў медычнай дзейнасці, яе дыскрэдытацыю і тым самым груба парушыў патрабаванні закона.

Паводле выніках абмеркавання на пасяджэнні камісіі этыкі і дэанталогіі ўстановы аховы здароўя, загадам галоўнага лекара медык прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, а фота сэрца са старонкі выдалілі. Пракуратура ж вынесла пісьмовае афіцыйнае папярэджанне лекару анестэзіёлагу-рэаніматолагу аб недапушчальнасці парушэння закона.

Нагадаем, сам лекар, са старонкі якога выцягнулі здымак, тлумачыў: - Фота было зробленае не мной і нават не ў Гомелі. Фатаграфія ўзятая з адной закрытай медыцынскай інтэрнэт-супольнасці. Я - анестэзіёлаг радзільні, і не сутыкаюся з высокатэхналагічнымі аперацыямі на сэрцы. Хоць, шкада - самаразвіццё для лекара дарагога каштуе.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках