6 траўня 2024, панядзелак, 10:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША падвысяць меры бяспекі на вайсковых базах у Еўропе

ЗША падвысяць меры бяспекі на вайсковых базах у Еўропе

Да адпаведных дзеянняў камандаванне заахвоціла ўзрослая актыўнасць з боку тэрарыстаў.

ЗША падвысяць меры бяспекі на сваіх вайсковых базах па ўсёй Еўропе ў сувязі з апошнімі тэрарыстычнымі атакамі і пагрозамі ў Францыі, Бельгіі і Нямеччыне.

"Мы пастаянна ацэньваем пагрозу для нашых сіл і разам з нашымі краінамі-калегамі робім адпаведныя меры, заснаваныя на гэтых ацэнках", - заявіў прадстаўнік еўрапейскага камандавання капітан ВМС ЗША Грэг Хікс, паведамляе Military Times.

Дадатковыя меры абароны будуць уведзеныя на ўсіх падкантрольных ЗША аб'ектах. Акрамя гэтага, са слоў Хікса, еўрапейскае камандаванне зрабіла крокі для забеспячэння бяспекі вайскоўцаў і іх блізкіх, піша zn.ua.

Раней у Пентагоне заявілі, што тэрарызм і агрэсія Расеі - галоўныя пагрозы бяспецы Еўропы. Гэта ўжо не першая такая заява Пентагона. У кастрычніку мінулага года намеснік кіраўніка ведамства Роберт Уорк заявіў, што Злучаным Штатам і іх саюзнікам варта быць гатовым да адказу вайсковымі сродкамі на дзеянні Расеі і Кітая.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках