6 траўня 2024, панядзелак, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі супраць русіфікацыі метро

12

У менскім метрапалітэне сталі з'яўляцца правілы перавозак на расейскай мове.

Пра гэта charter97.org паведаміў чытач Сцяпан.

«Яшчэ нядаўна, у канцы лістапада мінулага года, «саветам рэспублікі» былі прынятыя новыя правілы карыстання метрапалітэнам, у сувязі з чым кіраўніцтва метрапалітэна апублікавала новыя правілы, традыцыйна размешчаныя ў адпаведным блоку, якія друкуецца пад картамі метрапалітэна ў вагонах метро.

Аднак новыя карты былі апублікаваныя не на беларускай, як гэта было раней, а на расейскай мове.

Раней менскі метрапалітэн ужо спрабаваў замяніць беларускую версію расейскай. Так, аб'явы наступнай станцыі ў метро на працягу кароткага часу аб'яўляліся па-расейску, але дзякуючы зваротам грамадзян, неўзабаве былі скасаваныя. Пазней метрапалітэн рабіў спробы русіфікаваць аб'явы аб правілах перавозак, але яны таксама неўзабаве былі пераагучаныя праз незадаволенасць менчукоў.

Упэўнены, што дастатковую колькасць зваротаў падштурхне кіраўніцтва метро да вяртання беларускай мовы ў правілы перавозак, у чым ёсць сэнс, улічваючы схему метро на беларускай.

Зварот можна даслаць у пісьмовай форме на электронную скрыню mail@metropoliten.by, выслаўшы ліст на пошту 220030, Менск, праспект Незалежнасці, 6, дырэктару КУП «Менскі метрапалітэн» Расціславу Станіслававічу Юрэню. Таксама можна выказаць незадаволенасць вусна, патэлефанаваўшы па тэлефоне на гарачую лінію менскага метро: 8 (017) 219-50-09. Не заставайцеся абыякавымі!», - Піша ён.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках