6 траўня 2024, панядзелак, 9:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кітаі берагі мора засвяціліся сінім святлом (Відэа)

4

У Кітаі, ля берагоў мора Ганконга можна назіраць дзіўную прыродную з'яву.

Унвчы вада ў ім афарбоўваецца ў сіні колер і свеціцца, ствараючы зачаравальнае і крыху вусцішнае відовішча, піша obozrevatel.com.

Феномен прыцягвае ўвагу фатографаў, якія робяць захапляльныя здымкі. Аднак навукоўцы папярэджваюць, што такая з'ява звязаная з забруджваннем вады і можа мець разбуральныя наступствы для марскога жыцця і мясцовага рыбалоўства, піша The Daily Mail.

У Кітаі берагі мора засвяціліся сінім святлом. Фота: AP

Уся справа ў тым, што свецяцца аднаклетачныя арганізмы, вядомыя як Noctiluca, або начасветка. Яны належаць да тыпу дынафлагелят, якіх таксама называюць дынафітавым багавіннем.

Сама па сабе начасветка бяспечная, бо не вылучае ніякіх рэчываў, якія могуць нашкодзіць арганізму чалавека. Аднак апошнія даследаванні паказалі, што прысутнасць Noctiluca ў вадзе можа прывесці да павелічэння ўтрымання аміяку ў багавінні.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках