6 траўня 2024, панядзелак, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ можа павялічыць дапамогу Украіне да 2,5 мільярдаў еўра

4
ЕЗ можа павялічыць дапамогу Украіне да 2,5 мільярдаў еўра

Праз пагаршэнне сітуацыі ў эканоміцы Украіны Еўразвяз задумаўся аб павелічэнні сваёй першапачатковай прапановы.

Міністры фінансаў краін-удзельніц ЕЗ у аўторак студзеня 27, абмяркуюць магчымасць выдзялення дадатковых сродкаў Украіне ў рамках міжнароднай дапамогі. Мяркуецца, што першапачаткова абяцаная сума ў 1,8 млрд можа быць павялічаная да 2,5 млрд еўра, паведамляе Reuters са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы.

"Улічваючы экстраную сітуацыю ва Украіне, міністры вызначаюць, наколькі ЕЗ можа палепшыць сваю першапачатковую прапанову ў 1,8 мільярда еўра", - сказаў адзін дыпламат ЕЗ, які рыхтуе будучую сустрэчу міністраў, піша zn.ua.

Два іншыя дыпламаты пацвердзілі, што такое абмеркаванне будзе, але папярэдзілі, што пытанне павелічэння дапамогі яшчэ не з'яўляецца развязаным, паколькі такі крок пакіне менш грошай у бюджэце самога ЕЗ, "так што ўсё не так проста".

Пасля таго, як міністры фінансаў краін ЕЗ дамовяцца аб новай дапамозе для Украіны, Кіеву трэба будзе яшчэ падпісаць так званы мемарандум аб узаемаразуменні, які абавязвае да рэформаў.

Еўразвяз 8 студзеня прапанаваў Украіне за 1,8 млрд еўра макрафінансавай дапамогі. Чакаецца, што новая праграма будзе рэалізаваная на працягу 2015-пачатку 2016 году.

У той жа час у Давосе міністр эканомікі Айварас Абрамавічус паведаміў, што міжнародная донарская канферэнцыя ў прыцягнені дапамогі Украіне пераносіцца на красавік замест раней запланаванай даты 15 студзеня.

Кіраўнік Мінфіна Украіны Наталля Ярэська ў сваю чаргу паведаміла, што вылучэнне абяцаных міжнародных крэдытаў Украіне будзе магчымае толькі пасля чаканай у лютым-сакавіку пазітыўнай пастановы МВФ што да новай праграмы фінансавання.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках