6 траўня 2024, панядзелак, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На заўтра абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі

3
На заўтра абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі

Сёння сталіца перажыла вялікі снег.

Як растлумачылі карэспандэнту Onliner.by у Рэспубліканскім гідраметэацэнтры, уся справа ў абвастрэнні франтальнага падзелу. Зрэшты, амаль палова снегу, які выпаў, ужо растала: гэтаму спрыяе цёплае і вільготнае надвор'е за акном. У выходныя дні гурбы, паводле прагнозаў, асабліва не падрастуць - хутчэй наадварот. Але кіроўцам трэба баяцца іншай навалы - моцны туман чакаецца заўтра ў Менску. Бачнасць упадзе да 500 метраў.

«На бліжэйшы дзень абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Прагназуецца моцны туман, бачнасць упадзе да 500 метраў. Магчымыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Слабы галалёд, месцамі на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ноччу блізу 0 градусаў Цэльсія, днём 0 - плюс 2», - распавялі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, прыблізна такое ж надвор'е захаваецца і ў нядзелю, хіба што туман стане крыху менш шчыльным, а ўначы падмарозіць да -2 градусаў. «Такіх ападкаў, якія прайшлі сёння раніцай, у выходныя мы не чакаем. У асноўным гэта будзе мокры снег, а то і дождж. І вядома ж, не такі інтэнсіўны. Такое надвор'е можна лічыць адлігай», - растлумачылі ў гідраметэацэнтры.

А калі ў Беларусь прыйдзе сапраўдная зіма і ці прыйдзе наогул, пакуль прагназаваць складана. Невялікае пахаладанне чакаецца з пачатку наступнага тыдня. Тэмпература сыдзе ў устойлівы, хай і невялікі, мінус. Такое надвор'е павіннае пратрымацца аж да наступных выходных. А вось што будзе далей, з разумнай дзеллю верагоднасці сказаць складана.

Тым часам горад мабілізаваў сілы для барацьбы з наступствамі такой вось «беларускай» зімы. Як паведамляе БелТА, у Менску дарожнікі толькі за мінулы дзень вывезлі на снежныя звалкі 6850 кубаметраў снегу. У расчыстцы вуліц былі задзейнічаныя 654 адзінкі спецтэхнікі і больш за 860 прыбіральшчыкаў тэрыторыі. Блізу 376 т солі і 429 кубаметраў пясчана-салянай сумесі выкарыстоўвалі ў сталіцы для ліквідацыі галалёду.

На дапамогу «Рэмаўтадору» прыбіраць вуліцы ад снегу выйшлі самазвалы іншых арганізацый. Пра гэта паведамляе агенцтва «Минск-новости». На ліквідацыю наступстваў багатага снегападу ў Менску ў сярэднім дарожнікам неабходна 3 дні. У першую чаргу ачышчаюцца праспекты, асноўныя магістральныя і каркасныя вуліцы. Затым другарадныя. Спачатку снег з праезнай часткі адкідваюць да абочын, затым арганізуюць ягоны вываз на пляцоўкі для часовага складавання. У гэтыя выходныя ў «Рэмаўтадорах», «Зелянбудах» і ЖРЭА будуць арганізаваныя дзяжурства з мэтай аператыўнага рэагавання на магчымыя надзвычайныя сітуацыі. Таксама ў суботу і нядзелю будуць дзяжурыць работнікі вода- і энергазабеспячальных арганізацый.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках