6 траўня 2024, панядзелак, 8:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Кока-кола» заклапочаная абмежаваннем продажу энергетычных напояў у Беларусі

22
«Кока-кола» заклапочаная абмежаваннем продажу энергетычных напояў у Беларусі

Прадстаўнікі бізнэс-супольнасці выказваюць заклапочанасць магчымым абмежаваннем у Беларусі продажу энергетычных напояў.

Пра гэта заявіў першы намеснік генеральнага дырэктара УП "Кока-Кола Бевриджиз Белоруссия" Андрэй Рашчупкін на пасяджэнні круглага стала ў Менску 23 студзеня, паведамляе БелаПАН.

Паводле інфармацыі Рашчупкіна, у краіне плануецца ўвесці пэўныя абмежаванні рэкламы, разглядаецца магчымасць забараніць продаж энергетычных напояў асобам маладзейшым за 18 гадоў, забараніць продаж у крамах плошчай менш за 50 квадратных метраў. Гэта азначае, сказаў ён, што прадаваць энергетычныя напоі будзе нельга ў гандлёвых пунктах на запраўках, у навучальных установах і падчас масавых мерапрыемстваў.

На думку прадстаўніка дзелавых колаў, "неабходна абмяркоўваць значныя рашэнні для бізнэсу з уключэннем усіх зацікаўленых бакоў, тым больш што ў выпадку змены ўмоў вядзення бізнэсу гэта прадугледжана заканадаўствам".

Кіраўнік кірунку працы з дзяржаўнымі органамі Асацыяцыі еўрапейскага бізнэсу Яўген Мардасевіч адзначыў, што калі ў Беларусі перастануць прадаваць энергетычныя напоі, страціць не толькі бізнэс, але зменшацца і паступленні ў бюджэт. "Страты пры татальнай забароне энергетычных напояў могуць скласці 30-33 млрд. рублёў прамых падатковых паступленняў, што супастаўна з сумай зарплаты шасці тысяч супрацоўнікаў аховы здароўя за год. Тыя намаганні, якія могуць быць выдаткаваныя на абмежаванне продажу непаўналетнім энергетычных напояў, залішнія", - адзначыў ён .

Аб ініцыятыве забараніць продаж энергетычных напояў падлеткам гаворка ішла на пасяджэнні міжведамаснага савета папярэджання і прафілактыкі п'янства, алкагалізму, наркаманіі і спажывання тытуню ў лістападзе 2014 года. Беларускія чыноўнікі асноўную рызыку для здароўя ад ужывання энергетыкаў звязваюць з высокім утрыманнем у іх кафеіну.

Паводле звестак расейскіх даследаванняў, паведаміў чалец праўлення Рады вытворцаў безалкагольных напояў Аляксандр Паталаха, кафеін паступае ў арганізм сучасных людзей пастаянна - перш за ўсё "ў выніку ўжывання гарбаты, кавы, шакаладу, а затым ужо энергетычных напояў". Большасць спажыўцоў энергетыкаў - дарослыя, аднак Паталаха ня лічыць верным меркаванне, што дзеці і падлеткі наогул не павінныя ўжываць кафеін. "Большасць здаровых дзяцей без рызыкі для здароўя ўжываюць гэтае рэчыва, бо п'юць гарбату, дзе ўтрыманне кафеіну значнае", - сказаў ён, адзначыўшы, што важна ва ўсім выконваць меру.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках