6 траўня 2024, панядзелак, 2:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юлій Мамчур: Калідор у Крым - прыярытэт для Пуціна

10
Юлій Мамчур: Калідор у Крым - прыярытэт для Пуціна

Лідар РФ Уладзімір Пуцін не збіраецца адмаўляцца ад ідэі пракласці калідор з РФ у Крым праз Данбас.

Пра гэта ў эфіры Радио Свобода заявіў вайсковы лётчык, а цяпер народны дэпутат ад Блока Пятра Парашэнкі Юлій Мамчур, паведамляе Цензор.НЕТ.

"Я не ведаю агульнае становішча, у мяне няма выведзвестак, але паўднёвы кірунак прыярытэтны, таму любыя іншыя пункты, якія актывізуюцца - тое ж Дэбальцава, гэта можа быць момант для адцягнення ўвагі ў памылковым кірунку", - выказаў здагадку Юлій Мамчур.

Аднак, са слоў нардэпа, прарыў у Мелітопальскім кірунку наўрад ці адбудзецца ў бліжэйшы час, таму што для паспяховых нападаў "трэба мець у 3-5 разоў больш жывой сілы і тэхнікі, чым у праціўніка", а такога задзейнічанага кантынгенту ў расейска-тэрарыстычных войскаў цяпер няма. На ягоную думку, у плане колькасці войскаў на тэрыторыі Данбаса у РФ і Украіны "парытэт".

Паводле слоў Мамчура, які да анексіі Крыму быў камандзірам 204-тай брыгады тактычнай авіяцыі на базе ў Севастопалі, каб паспяхова наступаць ў рамках шырокамаштабнай аперацыі, расейцам трэба 250-300 тысяч вайскоўцаў. Аднак "такой групоўкі ў праціўніка няма", удакладніў народны дэпутат.

Ён таксама параіў украінцам менш перажываць праз "страшылкі" расейскай прапаганды, якія распаўсюджваюцца праз сацыяльныя сеткі і СМІ.

"Стала нярвуюць нас "укідамі" праз СМІ, што там у іх вялікая колькасць авіяцыі. Але я сам авіятар, і ў свой час часта меў зносіны з расейскімі авіятарамі. Так, яны могуць з усёй Расеі сабраць, скажам, 200 самалётаў - знішчальнікаў, штурмавікоў, верталётаў, але ўсе астатнія расейскія аэрадромы пры гэтым будуць пустымі", - распавёў Мамчур, дадаўшы, што "не ўсё там так добра ў іх".

Фота: Reuters

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках