7 траўня 2024, aўторак, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турчынаў: Адказнасць за гібель людзей у Марыупалі ляжыць асабіста на Пуцінy

68
Турчынаў: Адказнасць за гібель людзей у Марыупалі ляжыць асабіста на Пуцінy

Расейскія вайскоўцы ўчынілі чарговае злачынства супраць чалавецтва.

Пра гэта сёння заявіў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксандр Турчынаў, паведамляе прэс-служба РНБА.

"Сёння, 24 студзеня, расейска-тэрарыстычныя групоўкі пасля правалу спробаў прарваць абарону ўкраінскіх вайскоўцаў - у крывавым вар'яцтве і злосці абстралялі з сістэм залпавага агню мірны горад Марыупаль. У выніку варварскага абстрэлу ў Марыупалі забітыя і параненыя мірныя ўкраінскія грамадзяне. Колькасць ахвяр на гэты момант удакладняецца", - падкрэсліваецца ў заяве сакратара РНБА.

Са слоў Турчынава, украінскія ваяры надзейна абараняюць Марыупаль ад наступу агрэсара.

"Сённяшняе чарговае крывавае злачынства супраць чалавецтва, учыненае расейскімі вайскоўцамі і цалкам кантраляванымі імі бандамі тэрарыстаў, - стала прамой рэалізацыяй пастаўленых Пуціным задач на ўчорашнім пасяджэнні Рады бяспекі РФ", - працягвае Турчынаў.

"Менавіта на Пуціне ляжыць прамая адказнасць за смерць, кроў і пакуты ўкраінцаў. Вораг атрымае годны адказ за свае крывавыя злачынствы", - падсумаваў Турчынаў.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках