6 траўня 2024, панядзелак, 21:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яны хуліган у Давыд-Гарадку пагражаў зброяй наведвальнікам крамы

2
П'яны хуліган у Давыд-Гарадку пагражаў зброяй наведвальнікам крамы

33-гадовы жыхар Давыд-Гарадка прыставіў да скроні пакупніцы пнеўматычны пісталет, папярэдне перасмыкнуўшы затвор.

Спалоханая жанчына кінулася дадому і тут жа паведаміла аб тым, што адбылося, у міліцыю. Хулігана ўдалося затрымаць па гарачых слядах у гасцях за распіццём спіртных напояў. Пісталет ён набыў у Расеі, калі ездзіў туды на заробкі, піша «Медыя-Палессе».

Распачатая крымінальная справа паводле ч.3 арт.339 КК (асабліва злоснае хуліганства). Раней мужчына ўжо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках