6 траўня 2024, панядзелак, 21:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Домрачава перамагла ў гонцы пераследу на этапе Кубка свету

67
Домрачава перамагла ў гонцы пераследу на этапе Кубка свету

Дар'я Домрачава стала пераможцай гонкі пераследу на этапе Кубка свету ў біятлоне.

Ён праходзіць у італійскім Антхольцы-Антэрсельве, паведамляе БелТА.

Пасля перамогі 23 студзеня ў спрынце лідэрка беларускай каманды была наважаная зноў стаць найлепшай, і ёй гэта ўдалося. Хоць на першым агнявым рубяжы падчас страляніны лежачы Дар'я Домрачава дапусціла адное пудла, яна пайшла на другое кола з 35-секундны адрывам ад бліжэйшай спаборніцы. Прыйшоўшы да другога рубяжа, беларуска адстралялася бездакорна, што дазволіла ёй павялічыць адрыў ад спаборніц да 40 сек. Першая "стойка", праведзеная Дар'яй "на нуль", дадала яшчэ 10 секунд да яе адрыву, а пасля гэткай жа паспяховай заключнай стральбы са становішча стоячы ўжо ні ў каго не выклікала сумневу, што Домрачава зноў стане першай. Паказаўшы вынік 30 хв 58,5 сэк, Дар'я Домрачава ў 25-ы раз стала пераможцай гонак на этапах Кубка свету. Другой фінішавала расейская біятланістка Дар'я Віралайнэен (1 хв 21,0 сэк ; 1 пудла), а трэцяй апынулася фінская спартоўка Кайса Мякярайнэн (1 хв 29,0 сэк ; 5).

Яшчэ адна беларуская біятланістка Надзея Скардзіна прыйшла да фінішу 28-й (3 хв 31,3 сэк ; 4), Анастасія Дубарэзава заняла 41-е месца (3 хв 40,7 сэк ; 2). Яшчэ дзве прадстаўніцы Беларусі Надзея Пісарава і Ірына Крыўко на дыстанцыю не выйшлі.

У агульным заліку Кубка свету Дар'я Домрачава па-ранейшаму знаходзіцца на другой пазіцыі (620 балаў). У лідаркі біятланісткі Кайсы Мякярайнэн 660 балаў, а трэцяй ідзе ўкраінка Валянціна Семярэнка (509).

Спаборніцкая праграма гэтага этапу закончыцца ў нядзелю, 25 студзеня, двума эстафетнымі гонкамі ў мужчын (4х7,5 км) і жанчын (4х6 км).

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках