6 траўня 2024, панядзелак, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баявікі «Ісламскай дзяржавы» заявілі пра пакаранне смерцю японскага закладніка

8
Баявікі «Ісламскай дзяржавы» заявілі пра пакаранне смерцю японскага закладніка

Баевікі з групоўкі «Ісламская дзяржава» (ІД) меркавана абезгаловілі аднаго з дваіх захопленых імі ў палон грамадзян Японіі.

Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на арганізацыю SITE, якая займаецца маніторынгам дзейнасці ісламістаў у сеціве.

Баевікі апублікавалі здымкі забітага журналіста Харуны Юкавы і відэа, у якім другі закладнік, Кендзі Гота, выкладае новыя патрабаванні ІД. Тэрарысты прапанавалі японскаму ўраду дамовіцца з кіраўніцтвам Ярданіі, у адной з турмаў якой утрымліваецца тэрарыстка на імя Саджыда ар-Рышаві.

«Усё проста, - цытуюць у SITE Гота. - Вы аддаяце ім Саджыду, і я буду вызвалены. Цяпер гэта выпадае, бо наш [японскі] урад знаходзіцца зусім побач. Спытаеце чаму? Прадстаўнікі ўладаў з іроніі лёсу цяпер у Ярданіі, дзе іхняя [«Ісламскай дзяржавы»] сястра ўтрымліваецца ў якасці вязня ярданскага рэжыму».

Саджыда ар-Рышаві - тэрарыстка-смяротніца, якая разам з мужам узяла ўдзел у нападзе на гатэль Radisson SAS у сталіца Ярданіі ў 2005 годзе. Яна выжыла праз тое, што выбухоўка, якая была ў яе не здэтанавала. Неўзабаве пасля нападу Саджыду арыштавалі. У выніку нападу загінула 57 чалавек, піша Lenta.ru.

Генеральны сакратар кабінета міністраў Японіі Есіхідэ Суга агучыў афіцыйную пазіцыю ўрада краіны: «У інтэрнэце з'явілася інфармацыя пра забойства аднаго з закладнікаў. Мы абураныя з'яўленнем такога кшталту паведамлення», - заявіў ён. Паводле ягоных слоў, японскія ўлады займаюцца праверкай звестак.

24 студзеня агенцтва Кіёда Цусін паведаміла, што абодва закладнікі жывыя. У агенцтве спаслаліся на словы крыніцы ў адной з сірыйскіх груповак, якія вядуць барацьбу з ІД.

23 студзеня скончыўся тэрмін ультыматуму, які баевікі ІД выстаўлялі ўраду Японіі. 20 студзеня яны абвясцілі, што захапілі ў палон двух грамадзян Японіі і запатрабавалі за іх выкуп у суме 200 мільёнаў даляраў. Баевікі далі Токіё тры дні на выплату гэтай сумы, паабяцаўшы ў адваротным выпадку расправіцца з закладнікамі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках