6 траўня 2024, панядзелак, 20:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія санітары правераць беларускія мясакамбінаты

15
Расейскія санітары правераць беларускія мясакамбінаты

Расейскія спецыялісты ў канцы гэтага тыдня наведаюць Беларусь для правядзення праверкі мясцовых мясакамбінатаў.

Пра гэта паведаміў у пятніцу начальнік галоўнай управы замежнаэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Беларусі Аляксей Багданаў, паведамляе РІА «Новости».

У 2014 годзе Рассельгаснагляд забараніў пастаўку прадуктаў больш за 20 прадпрыемстваў Беларусі праз геном віруса АЧС, мікробнага забруджвання і антыбіётыкаў. З сярэдзіны снежня міністэрства паступова зняло ўведзеныя часовыя абмежаванні з шэрагу прадпрыемстваў. У пятніцу ў Маскве адбылася рабочая сустрэча міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леаніда Зайца з кіраўніком Рассельгаснагляду Сяргеем Данквертам.

У панядзелак у Маскву будуць адпраўленыя ўсе дакументы прадпрыемстваў наконт аднаўлення паставак сырой прадукцыі з ялавічыны і, магчыма, свініны, паведаміў Багданаў. Паводле ягоных слоў, пасля вывучэння гэтых дакументаў расейскія спецыялісты прыедуць у Беларусь.

"Меркавана, гэта адбудзецца ў канцы наступнага тыдня, у чацвер-пятніцу. Інспектары з Расеі супольна з нашымі ветэрынарнымі службамі праедуцца па гэтых прадпрыемствах, паглядзяць, што было зроблена», - растлумачыў прадстаўнік міністэрства.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках