6 траўня 2024, панядзелак, 16:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада кіраўнікоў МЗС краін ЕЗ экстрана разгледзіць сітуацыю ва Украіне

3
Рада кіраўнікоў МЗС краін ЕЗ экстрана разгледзіць сітуацыю ва Украіне

Латвія патрабуе пазачарговага пасяджэння Рады міністраў замежных спраў.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні МЗС краіны, пішуць "Украинские новости".

"Становіцца ўсё больш відавочным, што напад прамаскоўскіх тэрарыстычных груповак на Марыупаль і іншыя месцы на ўсходзе Украіны, бесчалавечныя і цынічныя дзеянні супраць грамадзянскага насельніцтва, цалкам пацвярджаюць той факт, што Расея не зацікаўленая ў мірным урэгуляванні канфлікту", - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца таксама, што прапанаваныя Расеяй "мірныя ініцыятывы" і ўдзел у шматбаковых перамовах, імаверна, служылі толькі маскай і імітацыяй дзейнасці. У ведамстве падкрэсліваюць, што арганізатары агрэсіі павінны ўсведамляць, што міжнародная супольнасць рашуча і жорстка адрэагуе на далейшае абвастрэнне канфлікту.

Чакаецца, што гэтыя падзеі будуць абмяркоўвацца Радай бяспекі ААН. У сувязі з гэтым Латвія заклікае тэрмінова склікаць пазачарговае пасяджэнне Рады міністраў ЕЗ замежных спраў.

Раней прэзідэнт Еўрапейскага парламента Марцін Шульц і генеральны сакратар Рады Еўропы Турб'ерн Ягланд асудзілі артабстрэл Марыупаля Данецкай вобласці і заклікаюць Расею вярнуцца за стол перамоваў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках