6 траўня 2024, панядзелак, 14:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Завіток валасоў Абрагама Лінкольна прададзены за $25 тысяч

5
Завіток валасоў Абрагама Лінкольна прададзены за $25 тысяч

Завіток валасоў Абрагама Лінкольна быў прададзены на аўкцыёне ў амерыканскім Даласе за 25 тысяч даляраў.

Гэта адзін з блізу 300 прадметаў, звязаных з забітым прэзідэнтам, якія ў суме сышлі з малатка за больш чым 800 тысяч даляраў, паведамляе BBC.

Сярод іншых лотаў быў ордэр на арышт Джона Уілкса Бута, які забіў прэзідэнта, які быў прададзены больш за 21 тысячу даляраў.

Абрагам Лінкальн (1861-1865) быў 16-м прэзідэнтам ЗША і першым ад Рэспубліканскай партыі. У 1962 годзе ён падпісаў "Пракламацыя аб вызваленні рабоў", якая абвясціла рабоў афрыканскага паходжання "з гэтага часу і навечна" свабоднымі.

14 красавіка 1865 г. Лінкальн быў смяротна паранены ў тэатры адным з актораў, прыхільнікам канфедэралаў у Грамадзянскай вайне, стаўшы першым забітым прэзідэнтам ЗША.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках