6 траўня 2024, панядзелак, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кабякоў патрабуе вырабляць больш «чарнілаў»

100
Кабякоў патрабуе вырабляць больш «чарнілаў»

Прэм'ер-міністр уважае, што гэта можа быць яшчэ адзін з незадзейнічаных эканамічных рэзерваў для далейшага развіцця.

Пра гэта Андрэй Кабякоў заявіў 24 студзеня, наведваючы РУП «Талачынскі кансервавы завод» падчас рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць, піша БелТА.

Прэм'ер упэўнены, што прадпрыемства павінна больш актыўна рэалізоўваць камерцыйныя праекты. Ён таксама даручыў прапрацаваць пытанне аб магчымасці нарошчвання на прадпрыемстве выпуску натуральных ягадных вінаў і іх рэалізацыі ў іншых рэгіёнах краіны. З ягоных слоў, гэта можа быць яшчэ адзін з незадзейнічаных эканамічных рэзерваў для далейшага развіцця.

- Цяпер трэба гэтую прадукцыю ўмела прадаць, прыцягнуць для гэтага камерцыйныя структуры, пабудаваць у тым ліку дадатковыя магутнасці па яе захоўванню. Тут трэба выбудаваць правільную лагістыку і пастаўляць на рынак тавар з мінімальнымі выдаткамі і максімальным эфектам для вытворцы, - заявіў ён.

Пакуль новая лінія разліву пладова-ягадных вінаў задзейнічаная толькі на 10% ад магутнасці, а гэтая канкурэнтаздольная прадукцыя можа пры правільным прасоўванні быць запатрабаваная на рынку, упэўнены прэм'ер.

Напісаць каментар 100

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках