6 траўня 2024, панядзелак, 14:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NASA упершыню ў гісторыі атрымае фота Плутона

NASA упершыню ў гісторыі атрымае фота Плутона

Касмічны апарат NASA неўзабаве зробіць першыя фатаграфіі Плутона.

Апарат «Новыя гарызонты» быў запушчаны ў космас дзевяць гадоў таму, да таго, як Міжнародны астранамічны звяз прылічыў Плутон да карлікавых, а не паўнавартасных планет, паведамляе BBC.

Адлегласць ад Зямлі да Плутона складае блізу пяці мільярдаў кіламетраў.

Першыя фатаграфіі Плутона дазволяць больш дакладна спраектаваць пралёт «Новыя гарызонты» непадалёк ад планеты, запланаваны сёлета на ліпень.

Ні адзін касмічны карабель ніколі раней не даследаваў ні саму планету, ні яе пяць вядомых нам спадарожнікаў.

Паколькі касмічны апарат усё яшчэ знаходзіцца за 200 мільёнаў кіламетраў ад Плутона, гэтая карлікавая планета будзе ледзь прыкметная на фотаздымку - яна будзе выглядаць як светлавая кропка на фоне зорак.

Тым не менш, кіраўнікі гэтай экспедыцыі кажуць, што такія фатаграфіі надзвычай важныя для таго, каб скарэктаваць траекторыю палёту касмічнага апарата, які праляціць міма Плутона 14 ліпеня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках