7 траўня 2024, aўторак, 3:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Exit-polls: Радыкалы набіраюць да 35% галасоў на выбарах у Грэцыі

1
Exit-polls: Радыкалы набіраюць да 35% галасоў на выбарах у Грэцыі

На выбарах у парламент Грэцыі апазіцыйная кааліцыя радыкальных левых «Сірыза» набірае 33,5-35,5 адсоткаў галасоў.

Яна апярэджвае кіруючую партыю на 6-10 адсоткаў. Такія першыя дадзеныя exit polls (апытанні на выхадзе з выбарчых участкаў), якія апынуліся ў распараджэнні РІА «Новости».

Паводле гэтых вынікаў, «Сірыза» набірае 33,5-35,5 адсоткаў галасоў, правацэнтрысцкая партыя «Новая дэмакратыя» прэм'ера Антоніса Самараса - 25,5-27,6 адсоткаў, трэцяй ідзе ўльтраправая «Залатая зара» з 6,4 адсоткамі, затым ідуць партыя «Рака», Кампартыя Грэцыі, ПАСОК і «Незалежныя грэкі». Усе яны пераадольваюць трохпрацэнтны бар'ер і трапляюць у парламент. А вось партыя былога прэм'ер-міністра Георгіяса Папандрэу «Рух дэмакратаў-сацыялістаў» набірае пакуль 2,9 адсотка галасоў.

Такім чынам, мяркуючы па першых звестках апытанняў на выхадзе з выбарчых участкаў, у парламент праходзяць сем партый.

Пазачарговыя выбары прызначылі пасля таго, як парламент не змог абраць прэзідэнта і ў адпаведнасці з Канстытуцыяй быў распушчаны.

Кааліцыя левых радыкалаў «Сірыза» выступае супраць мер жорсткай эканоміі. Яна мае намер дамагацца ад крэдытораў спісання большай частцы шматмільярднага доўгу краіны. Калі пераможа «Сірыза», Грэцыю можа чакаць выхад з еўразоны. Калі ж левыя не змогуць стварыць кабінет самастойна або ў кааліцыі, то будуць і новыя выбары.

У той жа час прэм'ер-міністр Грэцыі Антоніс Самарас выказаў надзею, што выбаршчыкі падтрымаюць еўрапейскі курс краіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках