30 красавiка 2024, aўторак, 9:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ПАРЕ разгледзіць санкцыі супраць Расеі

13
ПАРЕ разгледзіць санкцыі супраць Расеі

Асамблея будзе пастанаўляць, ці вяртаць голас расейскай дэлегацыі.

Заўтра ў Страсбургу падчас чарговай сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы пасля абстрэлаў Марыюпаля першым пытаннем, вынесеным на пасяджэнне, стануць санкцыі ў дачыненні да Расеі. Пра гэта паведаміў дэлегат Польшчы ў ПАРЕ і віцэ-старшыня Камісіі ў справах палітыкі і дэмакратыі Тадэвуш Івінскі, паведамляе Polskie radio.

«Мы павінны пастанавіць, ці будуць працягнутыя санкцыі, якія дзейнічаюць у дачыненні да расейскай дэлегацыі. У яе нядаўна быў уключаны Сяргей Нарышкін, старшыня Дзярждумы, фармальна другая асоба ў Расеі. Заўтра, відавочна, будуць узважаныя паўнамоцтвы гэтай дэлегацыі, у якую ўваходзяць самыя высокія расейскія чыноўнікі. Тое, што адбываецца на ўсходзе Украіны апошнімі днямі, у прыватнасці ахвяры абстрэлаў у Марыюпалі, паказвае, што перспектыва вяртання расейцаў у ПАРЕ змяншаецца», - адзначыў ён.

Са слоў Івінскай, цяпер прыярытэтам з'яўляецца палітычнае развязванне канфлікту паміж Кіевам і Масквой, што дазволіла б зменшыць колькасць ахвяр сярод мірнага насельніцтва. Польскі прадстаўнік у ПАРЕ мяркуе, што ў першую чаргу Украіна і Расея павінны вярнуцца да выканання Менскіх дамоўленасцей, піша «Карэспандэнт».

Нагадаем, што 10 красавіка ПАРЕ прыняла рэзалюцыю, згодна з якой дэлегацыя Расейскай Федэрацыі, праз анэксію Крыма Расеяй, пазбаўленая права голасу ў Асамблеі і выключаная з усіх яе кіруючых органаў да канца года.

Рэзалюцыю з прапановай зноў пазбавіць дэлегацыю РФ паўнамоцтваў у ПАРЕ ўжо падрыхтавалі парламентарыі ад Нідэрландаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках