30 красавiка 2024, aўторак, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На выставе ў Берасці прэзентавалі карціны рок-музыкаў

Маладыя мастакі выявілі аголеных дзяўчат і пратэст супраць вайны.

- Хутчэй за ўсё вы сюды прыйшлі не проста так, а думаю, па натхненне. Я ўпэўнены, што большасць з вас вернецца дадому з любімай карцінай, набытай тут... Бо ў горшым выпадку мы закрыем дзверы - і вам давядзецца гэта зрабіць! - Так павітаў прысутных з нагоды вернісажу саліст папулярнага панк-рок гурта «Дай Дарогу!» Юры Сатыльскі. У гэты дзень ён выступаў не ў ролі папулярнага музыкі, а як малады мастак, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Аб сваім новым таленце Сатыльскі заявіў яшчэ ў мінулым годзе на аналагічнай выставе. Тады гледачы ўпершыню маглі ўбачыць ягоныя велізарныя палотны з аголенымі дзяўчатамі.

У інтэрв'ю Юрый прызнаўся, што адну са сваіх карцін ён ужо паспеў прадаць - за тысячу даляраў. У перапынках паміж канцэртамі і запісам новых песень музыка напісаў амаль 20 вялікіх карцін, але да персанальнай выставы пакуль не рыхтуецца:

- Трэба яшчэ натхніцца, папяцца... Калі можна будзе на кожную сценку тут, у гэтым выставачным салоне, карціну павесіць - гэта можна будзе назваць персанальнай выставай.

Вовка Плюмбум, лідэр берасцкага панк-гурта Plum Bum, у адзін шэраг са знакамітымі мастакамі стаў ўпершыню. Сваю працу ён сціпла называе «маленькай чырвонай кропкай», але спадзяецца, што гледачы зразумеюць ягоную задуму.

- Назва маёй маленькай чырвонай кропкі - гэта лозунг хіпі 60-х - 70-х. «Make love not war» - «Займайцеся любоўю, а не вайной». Мне здаецца, што тыя людзі, якія распачынаюць канфлікты - я не маю на ўвазе вайну, а нават паміж сабой - ім чагосьці не стае ў жыцці. Магчыма, ім не стае таго, што я намаляваў на гэтай маленькай чырвонай кропцы. Таму, хлопцы, любіце адзін аднаго! Я думаю, лепш хадзіць на выставы, чым біць адзін аднаму морду на вуліцы ці лаяцца, - кажа новаспечаны мастак.

Выстава будзе працаваць у Берасці да 9 лютага. На ёй больш за 125 работ маладых і крэатыўных мастакоў Берасцейшчыны - Міраўлада Палачыча, Дзмітрыя Булдакова, Ганны і Марыі Радзько, Таццяны Патворавай ды іншых аўтараў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках