30 красавiка 2024, aўторак, 9:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хакеры выкралі асабістыя звесткі 20 мільёнаў карыстальнікаў

Хакеры выкралі асабістыя звесткі 20 мільёнаў карыстальнікаў

Хакеры выкралі імёны і паролі больш за 20 мільёнаў карыстальнікаў аднаго з сайтаў для знаёмстваў.

Блізу паловы яго наведвальнікаў - жыхары Расеі, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на агенцтва Lenta.ru со ссылкой на агентство Bloomberg.

Зламыснікі могуць выкарыстоўваць атрыманыя звесткі для несанкцыянаванага доступу да важнай інфармацыі карыстальнікаў, напрыклад, да банкаўскіх рахункаў, папярэджвае Даніэль Інгевальдсан (Daniel Ingevaldson), адказны за выяўленне ашуканскіх схем з праграмным забеспячэннем кампаніі Easy Solutions Inc.

Атрымалася высветліць, што выкрадзеныя звесткі выстаўленыя на продаж на спецыяльным сайце. Акрамя таго, вядома, што пацярпелыя карыстальнікі выкарыстоўвалі амаль 345 тысяч розных даменных імёнаў. Напрыклад, 7 мільёнаў з іх карыстаюцца паштовым сэрвісам Hotmail.com, 2,5 мільёна - Yahoo.com і яшчэ 2,3 мільёна - Gmail.com.

«Гэта не звесткі крэдытных карт, але гэта ўсё ж парушэнне першага ўзроўню», - паведаміў Інгевальдсан. Паводле ягоных слоў, такія звесткі хутка распрадаюцца сярод махляроў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках