30 красавiка 2024, aўторак, 4:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крышціяну Раналду зладзіў бойку на полі (Відэа)

2

Нападнік мадрыдскага «Рэала» Крышціяну Раналду зладзіў бойку падчас матчу чэмпіянату Гішпаніі супраць «Кардовы» (2:1) 24 студзеня.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Ведучы барацьбу ў чужой штрафной на 82-й хвіліне сустрэчы, партугальскі футбаліст атакаваў бразільскага абаронцу Эдымара. Спачатку Роналду цішком ўдарыў суперніка па назе, а затым ткнуў рукой у твар. Таксама пасля гэтага партугалец адштурхнуў іншага гульца «Кардовы» Дэйвіда, які спрабаваў абараніць аднаклубніка, піша Lenta.ru.

За гэта Роналду атрымаў прамую чырвоную картку. Футбалісту пагражае ад 4 да 12 матчаў дыскваліфікацыі, аднак пакаранне партугальца можа змякчыць тое, што галоўны арбітр матчу не стаў апісваць дзеянні партугальца як агрэсіўныя паводзіны, паведамляе Marca.

Сам форвард «Рэала» прынёс Эдымару прабачэнні. Той прыняў іх і заявіў, што не трымае зла на Раналду і ўважае яго лепшым футбалістам у свеце.

Матч з «Кардова» скончыўся перамогай «Рэала» з лікам 2:1 дзякуючы галам Карыма Бэнзема і Гарэт Бэйла. Пасля 19 матчаў «каралеўскі клуб» лідзіруе ў чэмпіянаце Гішпаніі (48 балаў), бліжэйшы пераследавальнік - «Барселона» - правяла на адну гульню больш і мае 47 балаў. Раналду з'яўляецца лепшым бамбардзірам гішпанскага першынства, на ягоным рахунку 28 галоў (8 - з пенальці) у 18 матчах, а той, хто ідзе пакуль другім Ліянэль Месі стаў аўтарам 21-га забітага мяча.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках