30 красавiка 2024, aўторак, 5:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лябедзьку выклікаюць у міліцыю за плакат «Je suis Charlie»

16

Лідэра АГП Анатоля Лябедзьку сёння а 15 гадзіне выклікаюць у міліцыю Цэнтральнага раёну Менску.

Прыйшла адпаведная позва. Ён перакананы, што гэта звязана з плакатам «Je suis Charlie», з якім ён выйшаў да амбасады Францыі 11 студзеня, паведамляе «Радыё Свабода».

У дачыненні да двух іншых удзельнікаў пікету Дзмітрыя Кучука і Паўла Канавальчыка міліцыяй ужо складзеныя пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Дата суда пакуль не вызначаная.

«Ва ўладаў хапіла мазгоў не чапаць вас падчас самога пікету, але цяпер, калі тэма, як яны думаюць, рассмакталася, наважылі нас пакараць. Прычым на падставе фота ў «Фэйсбуку», - адзначыў Анатоль Лябедзька.

Нагадаем, акцыя прайшла 11 студзеня ў Менску ў знак салідарнасці з забітымі ў Парыжы 7 студзеня журналістамі і Маршам адзінства, які прайшоў у сталіцы Францыі 11 студзеня.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках