30 красавiка 2024, aўторак, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Нью-Ёрк насоўваецца рэкордны снежны шторм

1
На Нью-Ёрк насоўваецца рэкордны снежны шторм

Нацыянальная метэаралагічная служба ЗША чакае, што завея прынясе больш за 90 см ападкаў.

У Нью-Ёрку і Бостане абвясцілі штармавое папярэджанне ў сувязі з магутнай завеяй, якая насоўваецца на паўночна-заходняе ўзбярэжжа ЗША, паведамляе ВВС.

Са слоў мэра Нью-Ёрка Біла дэ Бласіо, «гэта можа быць такі шторм, якога мы ніколі раней не бачылі».

Нацыянальная метэаралагічная служба чакае, што завіруха прынясе больш за 90 см ападкаў, піша gordonua.com.

Штармавое папярэджанне будзе дзейнічаць у гарадах да аўторка.

Адзначым, што моцныя снегапады ў рэгіёне панавалі летась ў лістападзе. Тады вышыня снежнага покрыва дасягала 2 метраў, а пацяпленне пагражала паводкамі. Ахвярамі снегападаў сталі мінімум 14 чалавек. У сувязі са снежнымі заваламі больш за 600 тысяч чалавек апынуліся заблакаванымі ў сваіх дамах.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках