4 траўня 2024, Субота, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь вяртаецца зіма

У Беларусь вяртаецца зіма

На наступным тыдні ў Беларусь вернецца зімовае надвор'е.

Пры гэтым агулам па рэспубліцы яно будзе кантрасным - халадней на паўночным усходзе краіны, цяплей на паўднёвым захадзе. Пра гэта tut.by распавёў начальнік службы гідраметэаралагічнага прагнозу Рэспубліканскага цэнтра ў гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

У пачатку тыдня краіна будзе знаходзіцца на паўднёва-заходняй перыферыі арктычнага антыцыклону, разам з усходнімі вятрамі да нас будзе паступаць больш халоднае, але вільготнае паветра з кантынента і паказанні тэрмометраў панізяцца.

У аўторак, 20 студзеня, месцамі па поўдні чакаецца снег, мокры снег. У асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1 -7 °С, максімальная днём -4, + 2 °С.

У сярэдзіне тыдня надвор'е на паўночным усходзе будзе вызначаць халодны антыцыклон, на паўднёвым захадзе - цыклон з цэнтрам над Міжземным морам. Чакаецца праходжанне атмасфернага фронту, які прынясе снегапады.

У сераду і чацвер часам снег, па паўднёвым захадзе мокры снег. Месцамі туман, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра цягам дня -6, + 1 °С, ноччу на паўночным усходзе пры праясненнях -7 -10 °С, днём на паўднёвым захадзе да + 3 °С.

У пятніцу-суботу часам снег, мокры снег, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра цягам дня -6, + 1 °С, ноччу на паўночным усходзе пры праясненнях -7 -12 °С, днём на паўднёвым захадзе да + 3 °С.

У нядзелю маразы крыху ўзмоцняцца і тэмпература паветра цягам дня -2 -9 °С, ноччу пры праясненнях -10 -15 °С. Месцамі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках