3 траўня 2024, Пятніца, 13:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Вадохрышча маразоў не чакаецца

6
На Вадохрышча маразоў не чакаецца

Другі тыдзень у Менску стаіць адліга.

Тэмпературны фон перавышае кліматычную норму на 6-7 градусаў і больш адпавядае сакавіку, а не другому месяцу зімы, паведамляюць «Минск-Новости».

Як распавяла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Святлана Рыбакова, у сераду будзе не па сезоне цёпла. Гэтай ноччу + 1... + 3°С, заўтра днём + 3... + 5°С, кароткачасовы дождж. У чацвер ноччу каля нуля і невялікія ападкі, днём 0... + 2°С. У пятніцу воблачна, але без істотных ападкаў. Ноччу 0... -2°С, днём + 1... + 3°С

У гэтыя выходныя часам будуць праходзіць мокры снег з дажджом. Ноччу -1... -3°С, днём + 1... + 3°С. У вадохрышчанскі панядзелак тэмпературны рэжым таксама будзе перавышаць норму на 3-5 градусаў.

«Існуе меркаванне, што на Вадохрышча заўсёды стаіць марознае надвор'е. Але раз у 6-7 гадоў тэмпература паветра ў гэты перыяд бывае вышэй за нуль, а раз у 3-4 гады - ніжэй -10°С, - адзначыла Святлана Рыбакова. - Самы цёплы дзень на Вадохрышча выдаўся у 2007 годзе, тады паветра ў Менску прагрэлася да 8°С. А самая марозная вадохрышчанская ноч адзначаная ў 1968 годзе, калі слупкі тэрмометраў апусціліся да -26°С».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках