30 красавiка 2024, aўторак, 5:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская мытня затрымлівае фуры, якія вяртаюцца ў Калінінград

4
Беларуская мытня затрымлівае фуры, якія вяртаюцца ў Калінінград

Беларускі бок уважае, што на фурах з электронікай перавозілася кантрабанда.

Неназваны прадстаўнік Калінінградскай гандлёва-прамысловай палаты паведаміў, што беларуская мытня пачала затрымліваць грузавыя фуры, якія вяртаюцца ў Калінінградскую вобласць. Раней на гэтых машынах у асноўную частку Расеі дастаўлялася электроніка з Калінінграда, паведамляе «Новы Калінінград».

У гандлёва-прамысловую палату інфармацыю паведамілі вытворцы электронікі. Беларускі бок уважае, што на фурах з электронікай перавозілася кантрабанда. Цяпер фуры, якія вяртаюцца ў рэгіён з іншым таварам затрымліваюць на беларускай мяжы. Праз Рэспубліку Беларусь грузавікі ідуць транзітам. Цяпер паступілі паведамленні аб трох такіх выпадках.

У Калінінградскай гандлёва-прамысловай палаце папярэджваюць перавозчыкаў, у якіх цяпер ёсць фуры за межамі Калінінградскай вобласці аб існых рызыках затрымання.

На мінулым тыдні Гарадзенскі абласны суд пацвердзіў законнасць арышту тэхнікі, вырабленай у Калінінградскай вобласці.

У пачатку снежня мінулага года на мяжы РФ з Беларуссю былі затрыманыя 29 грузавікоў з электронікай і бытавой тэхнікай, якую перавозілі транзітам праз Беларусь на асноўную частку Расеі. Беларускія выданні пісалі, што тэхніка вырабленая ў Кітаі і з'яўляецца кантрабандай.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках