30 красавiка 2024, aўторак, 10:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каталікі абураныя Гулякам

31

Вернікі абураныя заявамі ўпаўнаважанага ў справах рэлігіі і нацыянальнасцяў Беларусі Леаніда Гулякі, зробленымі ім 22 студзеня.

Яны пачалі збор подпісаў пад адкрытым лістом да кіраўніцтва краіны аб тым, што крытыка без фактаў з боку высокапастаўленага чыноўніка абражае вернікаў, іх пастыраў і іх рэлігійныя пачуцці, піша «Крынiца».

У звароце таксама адзначаецца, што такімі заявамі Леанід Гуляка ўносіць разлад у дачыненні дзяржавы і Каталіцкай царквы, спараджае міжканфесійную варожасць.

Нагадаем, Леанід Гуляка 22 студзеня заявіў, што некаторыя ксяндзы з Польшчы спрабуюць займацца ў Беларусі палітыкай, кіраўніцтва Рымска-каталіцкай царквы не зацікаўленае ў падрыхтоўцы сваіх кадраў. Чыноўнік таксама раскрытыкаваў Каталіцкі Касцёл за няправільную, з ягоных слоў, спробу стварэння тэалагічнай акадэміі.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках