30 красавiка 2024, aўторак, 10:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гульцам берасцейскага «Дынама» павінныя заробак за тры месяцы

12
Гульцам берасцейскага «Дынама» павінныя заробак за тры месяцы

А работнікам адміністрацыйнага штаба грошай не плацяць больш за чатыры месяцы.

Берасцейскае "Дынама" не паехала на збор у Пінск, які планаваўся з 26 студзеня, піша "Прессбол".

Па-першае, у клубе па-ранейшаму фінансавыя праблемы - бюджэт на бліжэйшы сезон яшчэ не звярстаны, а запазычанасці не пагашаныя. Гульцам "Дынама" павінныя заробак за 2-3 месяцы, работнікам адміністрацыйнага штаба - за 4-5. А дырэктар клуба Уладзімір Матусевіч у "Брестской газете" агучыў агульную суму доўгу - 3,5 мільярда рублёў.

Па-другое, пінская акадэмія футбола, на базе якой "бела-сінія" планавалі правесці збор, не ўведзеная ў эксплуатацыю з прычыны адсутнасці акта прыёмкі. Зрэшты, гэтая фармальнасць павінная быць уладжаныя да канца месяца.

Пакуль жа каманда трэніруецца ў Берасці.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках